Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі расьце вытворчасьць цыгарэтаў


Радыё Свабода Урад вызначыў квоты на вытворчасьць тытунёвых вырабаў у Беларусі на 2007 год. Сёлета, згодна з рашэньнем ураду, квота склала 15,45 мільярдаў адзінак. У параўнаньні з гэтым годам квота павялічылася на 45 мільёнаў адзінак.

Для прадрыемства-вытворцы СП "Тытуньінвэст" квота засталася на ўзроўні гэтага года – 5 мільярдаў адзінак. Для гарадзенскай фабрыкі "Нёман" квота складзе 10,45 мільёнаў. Плянуецца, што фабрыка павялічыць у 2007 годзе вытворчасьць цыгарэтаў і выбера квоту ў поўным аб''ёме. У 2005 годзе тытунёвая фабрыка "Нёман" выпусціла 6 мільярдаў адзінак тытунёвых вырабаў, не выбраўшы вызначаную квоту.

Як тлумачаць у канцэрне "Белдзяржхарчпрам", у адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта № 28 ад 17 снежня 2002 года, вытворчасьць тытунёвых вырабаў у Беларусі штогод кватуецца. 80 адсоткаў тытунёвых вырабаў у Беларусі вырабляецца ў сярэднім цэнавым сэгмэнце рынку – да 1000 рублёў за пачак.

Паводле звестак статыстыкі, у студзені-кастрычніку 2006 года, тытунёвыя фабрыкі Беларусі вырабілі 12 мільярдаў 937 мільёнаў адзінак, што на 35,5 адсотка болей, чым за аналягічны леташні пэрыяд, пры гэтым вытворчасьць у кастрычніку 2006 года ў 2,75 раза перавысіла вытворчасьць у кастрычніку мінулага года й склала 1 мільярад 581 мільён адзінак, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG