Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: справу былога судзьдзі перагледзяць


Радыё Свабода Гомельскі абласны суд адмяніў вырак Сьветлагорскага раённага суду, згодна зь якім былога судзьдзю Сяргея Ярашэвіча пакаралі за абразу ягоных рагачоўскі калегаў.

Ярашэвіча асудзілі за запіс у кнізе скаргаў Рагачоўскага раённага суду. Ён меў несьцярожнасьць параўнаць мясцовых судзьдзяў з судзьдзямі 1937 году. У Рагачове разглядалася адміністрацыйная справа Ярашэвіча, якога вінавацілі ў хуліганстве. Яго тады пакаралі штрафам у памеры больш за 3 мільёны рублёў. Гэты вырак і падштурхнуў спадара Ярашэвіча да таго, каб пакінуць у кнізе скаргаў выказваньне на адрас судзьдзяў, якія палічылі запіс абразай.

Новая, крымінальная справа Ярашэвіча разглядалася ўжо ў Сьветлагорскім судзе, які вынес іншы вырак: два гады папраўчых работ з утрыманьнем 20 адсоткаў ад заробку на карысьць дзяржавы. Аднак гэтае рашэньне перагледзіў Гомельскі абласны суд. Вырак адменены, але справа перададзеная на паўторны разгляд у іншую інстанцыю – у суд Савецкага раёну Гомелю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG