Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Што ні казаць, патрэбна згода, Чаго ён варты той народ, Бо жабы крыты цінай брода, Ці нельга разагнаць смурод?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за сераду, 13 сьнежня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Спадарыня:) “Пэнітэнцыярнай сыстэме працы хапае ўтаймоўваць сапраўдных злачынцаў, а тут яшчэ ад апазыцыянэраў адбою няма. І што за каша зварыцца ў галаве турэмнага кантралёра якога-небудзь Пятра Міронавіча, калі пад апеку трапляюць не “карышы” ды “уркаганы,” а люд адукаваны і Радзіме адданы. Вось так патрэбная сыстэма і трэскае”.

(Зіноўеў:) “Слухаючы Ірыну Казуліну, я спытаў сябе, ці будзе Галіна Лукашэнка ў “Віцьбу-3” езьдзіць. А яшчэ я лічу, што Джым Кірк Патрык заслугоўвае “Вянка памяці” беларускай “Свабоды”.

(Сталы слухач:) “Вось цяпер выступіў Кофі Анан па Euronews, я праслухаў яго выступ, дзе ён ясна сказаў, што Амэрыка парушае правы чалавека, што канкрэтна Буш парушае правы чалавека, і яшчэ шмат ён сказаў (Пра Буша і дэмакратыю)”

(Мікалай:)

“Мянты “заводзяць” новы МАЗ, Гучыць пытаньне соты раз: – Ты, Коля, краў акумулятар? – Не, гэтых спраў я не аматар.

– Прызнайся!…вышыбу мазгі!– Казаў нехта ў сьледчага, Каленам левае нагі Хацеў дабіцца нечага.

Сьцямнела…Вернута свабода. Пытаю “чэснага” народа: – Працуе вырадак з табою? – Не. Не сябруе з галавою.

Ня вельмі на таксі багаты. Храмаю з горада да хаты. Назаўтра “госьці” тыя зноў, Прымчаліся да трактароў.

Цікавіць гусенечны іх – Хапілі ксеракопію. Пячатка, Подпісы траіх… Не справа, а ўтопія.

Як жа ўладу пакараць? Але ж так хочацца забраць… Год маніць фарба – быццам цуда. Ды грошы трэба лізаблюдам.

Што ні казаць, патрэбна згода. Чаго ён варты той народ, Бо жабы крыты цінай брода Ці нельга разагнаць смурод?

Ці каго топчуць, мае жабры? Ці мову глушыць кулямёт?.. Снуе Адзіны быццам швабра. – Хай галадае патрыёт!

Крыло Вялікай Перамогі Нясе каток і шчасьце многім. Каток не круціцца зусім, А “шасьсі” бачнае ўсім.

Старой эліты лізаблюды Былі заўжды і ёсьць усюды. Па-рознаму шануе люд: Як лізаблюдаў –так салют”.

“Расказаць вам анэкдот? Сустрэў левы правы бот.

– Слухай, лапаць таты, Ня тры дэпутатаў.

Уявіце карагод: Сустрэў Стары Новы год.

Кікімара Лешага, Сябра свайго лепшага.

У люстэрка паглядзелі, І на год памаладзелі.

Разам аблізаліся, Быццам, не кусаліся.

Уявіце карагод. Весяліцца наш народ.

Прастаўляе мора квасу На сваёй машыне часу.

Крыша зьехала ў Буша, Нават Пуцін б’е баклушы.

Прадаем талерак шыны І касьмічныя машыны.

Уявіце карагод. Сустрэў Новы Стары год.

А мартышкі вось ня мога, Чалавека першага.

Як на год памаладзелі, Усе раптам загалдзелі.

Хап яго за грудзі, Выведуць у людзі.

(Віктар, Менская вобл.): “Я Вам тэлефанаваў учора раніцай, і сёньня я таксама хачу Вам сказаць. Я хачу Вам яшчэ раз сказаць. Я меў рацыю. Я прашу Вас перастаньце займацца лухтой, пускаць галасы ўсялякіх там спэцыялістаў, эканамістаў незалежных. Прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы на 22 % больш. Адным росчыркам зацьвердзілі бюджэт Саюзнай дзяржавы. Навошта людзям галовы дурыць?! Ёсьць жа Саюз! Навошта Вы падманваеце людзей?! Больш ня трэба забіваць галаву людзям”.

(Доктар Міхаіл, Рыга:) “Чаму Вы даяце эфір з-за мяжы тым дзеячам, які прадстаўляюць злодзей і карупцыянэраў з Польшчы. Бо Польшча займае …месца па карупцыі і злачынствам. Чаму ня чутна прадстаўнікоў краінаў, якія займаюць апошнія месцы па крадзяжам і карупцыі ў Эўропе? Чаму няма фінаў, датчан і гэта далей. Чаму ў Вас такая сымпатыя да злодзеяў?”

(Міхал Сівы, Меншчына:) “Зыходзячы год беларуская апазыцыя ў гонар каліноўцаў абвесьціла годам Моладзі. Зараз адначасова з кампаніяй нейкага ўдзелу ў падрыхтоўцы да выбараў мясцовай улады апазыцыйныя актывісты паралельна фармуюць і склад дэлегатаў запланаванага Другога кангрэсу дэмакратычных сіл. Мяркую, што Другі кангрэс страціць усялякі сэнс і значэньне, калі да паловы яго дэлегатаў не прыйдзецца на прадстаўнікоў дэмакратычнай моладзі, фактычнага авангарда беларускай апазыцыі. Думаецца, арганізатарам падрыхтоўкі Кангрэсу дэмакратычных сіл не абысьціся і без завочнай кааптацыі ў склад ягоных дэлегатаў і кіруючых органаў тузіну нашых палітычных вязьняў з правам рашаючага голасу. Казуліна, Статкевіча, Клімава, а таксама Севярынца, Дашкевіча ды іншых зьняволеных змагароў за свабодную Беларусь, як старых, так і маладых”.

(Аляксандр, Нарачанскі край:) “Зноў пачуў пана Шушкеіча. Што ён ужо ўключаны ў штат Вашай “Свабоды”? Але пытаньне не зусім у тым. Дагэтуль думаў, што пан Станіслаў адзін з гэтага зборышча, у якога яшчэ нешта ёсьць у галаве. Але яго выказваньні наконт прэміі парушылі гэта. Няўжо ён можа ставіць гэтую бяздарнасьць Мілінкевіча на адну прыступку з такім чалавекам, як Сахараў?! Старэе пан Станіслаў, старэе…”

(Спадар:) “Даражэнькая Вольга, вось паслухаў упершыню вечаровую перадачу, і аж сэрца захвалявалася ад таго, што скончыў галадоўку Казулін. Дай яму Бог здароўя. А па-другое, было мне цікава паслухаць цяпер казала жанчына пра гэтую рошчыну, якую растаптаў бот энкэвэдыста. Гэта праўда ўзрушыла, таму што я ўспомніў тую вёску на Віцебшчыне, на Полаччыне. Там яны таксама такую рошчыну зрабілі. І я ўпершыню еў хлеб, зерне якога было намолата на каменьні. І гэты хлеб і малако, якога я потым болей ніколі і не бачыў і не піў”.

(Спадар:) “Наконт будаўніцтва АЭС. Апусьцім той момант, што рашэньне прынята без абмеркаваньня, келейна. У дыктатарскай краіне гэта справа звычайная. У мяне нарадзілася ідэя, як зэканоміць бюджэтныя грошы. Вядома, што АЭС – гэта аб’ект падвышанай небясьпекі, таму ён і ахоўваецца належным чынам, што абсалютна слушна. Сур’ёзным чынам ахоўваецца і кіраўніцтва нашай краіны: прэзыдэнт, прэм’ер і іншыя VIP-пэрсоны. А што калі рэзыдэнцыю гэтых асобаў усталяваць на тэрыторыі АЭС? Колькасьць аховы на аб’екце паменшыцца. Гэта дазволіць зэканоміць бюджэтныя грошы. Ды і многія нашы кіраўнікі будуць жыць і працаваць на роднай Магілёўшчыне, што дасьць ім сілаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG