Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 сьнежня – 25 год зь дня ўвядзеньня ваеннага становішча ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы адзначаецца дзень памяці ахвяраў ваеннага становішча, якое было уведзенае ўначы з 12 на 13 сьнежня 1981 году. Праз чвэрць стагодзьдзя пасьля тых трагічных падзеяў у Польшчы працягваюцца спрэчкі аб тым, было ваеннае становішча патрэбным ці не.

Уначы з 12 на 13 студзеня ў Польшчы былі адключаныя тэлефоны, спынены выхад газэтаў, на вуліцах зьявіліся жаўнеры, танкі – пачаліся першыя арышты актывістаў апазыцыі. Замест звычайных ранішніх праграмаў усе тэле- і радыёканалы перадавалі зварот да народу кіраўніка ПНР Войцеха Ярузэльскага.

(Ярузэльскі: ) “Грамадзянкі й грамадзяне! Зьвяртаюся да вас ў надзвычайна важнай справе. Нашая краіна апынулася над безданьню... Дзяржаўная рада прыняла рашэньне аб увядзеньні ваеннага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны”.

У гэты ж дзень палілася першая кроў – міліцыянты стралялі ў гарнякоў, якія пратэставалі супраць дэкрэту аб увядзеньні ваеннaга становішча, 9 чалавек загінула, а ўсяго ахвярамі 19 месяцаў дзеняньня дэкрэту сталі каля сотні палякаў.

Праз 25 гадоў пасьля тых трагічных падзеяў адны ўпэўненыя, што гэта было злачынства супраць уласнага народу іншыя ж, у тым ліку й Войех Ярузэльскі, кажуць, што калі б не ваеннае становішча, дык у Польшчу увайшлі б савецкія войскі, пачаўся б ўзброены супраціў, а гэта значыць – вялізныя ахвяры.

Так ці інакш, непасрэдна за ваеннае становішча, якое, паводле адмыслоўцаў, было уведзенае з парушэньнямі Канстытуцыі, ніхто ня быў пакараны.

Магчыма гэта зьменіцца ў сакавіку – тады сьледчыя перададуць у суд дакумэнты сьледзттва супраць Войцеха Ярузэльскага. Кажа прадстаўнік Інстытуту нацянальнай памяці Анджэй Арсэнюк.

(Арсэнюк: ) “Абвінавачаньне ў камуністычным злачынстве, якое палягала ў кіраваньні ўзброенай групоўкай. Таксама Яруэльскі абвінавачваецца ў тым, што заахвочваў чальцоў тагачаснай Дзяржаўнай рады каб яны перавысілі свае паўнамоцтвы і насуперак Канстытуцыі прынялі дэкрэт аб ваенным становішчы”.

5 гадоў таму польскі Сэйм аб’явіў 13 сьнежня Днём памяці ахвяраў ваеннага становішча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG