У лістападзе ў канцэрн "Белэнерга" прыйшоў ліст з адпаведным папярэджаньнем. Міністэрства эканомікі Украіны рэкамендавала "Укрінтэрэнэрга" падвысіць кошт электраэнэргіі, якая экспартуецца ў Беларусь. 22 лістапада ў Кіеве міністар паліва й энэргетыкі Украіны Юры Бойка паведаміў, што з аб''ёмамі й цаной электраэнэргіі для Беларусі ў 2007 годзе Украіна вызначыцца да 15 сьнежня.
Згодна з загадам Міністэрства эканомікі, ад 1 верасня 2006 года экспарт электраэнэргіі з Украіны ажыцьцяўляецца па цане ня менш як 0,026 даляра за кіляват, пры дастаўцы ў Беларусь – па цане ня менш як 0,021 даляра. 15 сьнежня 2005 года "Укрінтэрэнерга" й "Белэнерга" падпісалі кантракт на дастаўку ў 2006 годзе 2,5 мільяарда кіляват украінскай электраэнэргіі, паведамляюць "Украинские новости".