Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская прэса пра падзеі ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса шмат піша сёньня пра падзеі, зьвязаныя зь Беларусьсю – перадусім пра прэмію імя Андрэя Сахарава для Аляксандра Мілінкевіча і завяршэньне галадоўкі Аляксандра Казуліна.

Усе вядучыя польскія газэты пішуць пра ўручэньне ў Страсбуры прэміі імя Андрэя Сахарава Аляксандру Мілінкевічу.

“У часе цырымоніі сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Жазэп Барэль падкрэсьліў, што Мілінкевіч, гэта прадстаўнік тых, хто змагаецца з апошняй дыктатурай у Эўропе і сказаў, што ўзнагарода -- гэта сыгнал для Менску, што Эўропа памятае аб беларускай апазыцыі”, - піша “Gazeta Wyborcza” ды адзначае, што прэмію імя Сахарава ў свой час атрымалі такія выбітныя людзі, як, прыкладам, Нэльсан Мандэла.

Між тым каталіцкі “Nasz Dziennik” піша, што літоўскі суд мае яшчэ да канца гэтага тыдня прыняць рашэньне аб экстрадыцыі беларуса, які быў затрыманы па падазрэньні ў шпіянажы супраць Польшчы.

“Магчыма, гэта адбудзецца ў пятніцу, калі ў Літву з візытам прыбудзе прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качыньскі”, - піша газэта.

Варшава зьвярнулася да Вільні з просьбай выдаць грамадзяніна Беларусі, арыштаванага ў выніку сумеснай апэрацыі польскіх і літоўскіх спэцслужбаў.

Беластоцкія газэты пішуць пра актыўны ўдзел жыхароў гораду ў арганізаваным Міжнароднай амністыяй “Маратоне пісаньня лістоў” у падтрымку палітвязьняў – як аказалася, больш за ўсё лістоў беластаччане напісалі кіраўніцтву Беларусі з патрабаваньням вызваліць Зьмітра Дашкевіча.
XS
SM
MD
LG