Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з паэтам Уладзімерам Някляевым


Радыё Свабода Сёньня ў Інтэрнэце на вэб-сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з паэтам, старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру Ўладзімерам Някляевым. Чытайце поўны тэкст гутаркі на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Уладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласьці. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве – знакавым месцы беларускай гісторыі.

Вучыўся ў Мінскім электратэхнікуме сувязі (1962 – 1966), на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту (1971, г. Масква), скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1973).

Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сыбіры, на Далёкім Усходзе, радыёмэханікам у менскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, працаваў у газэце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 – старшыня Саюзу пісьменьнікаў.

У 1999 выехаў у Польшчу. На прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве выступіў з заявай супраць палітыкі беларускіх уладаў.

Выходзілі кнігі: "Адкрыццё". Мн., 1976, "Вынаходцы вятроў" Мн., 1979, "Знак аховы" Мн., 1983, "Местное время" М., 1983, "Наскрозь" Мн., 1985, "Дерево боли" М., 1986, "Галубіная пошта" Мн., 1987, "Веда" Мн., 1989, "Прошча" Мн., 1996, "Выбранае" Мн., 1998, "Так" Мн., 2004. Па аповесьці "Вежа" Аляксеем Дударавым была напісана фантасмагарычная камэдыя "Вавілон", пастаўленая Мікалаем Мацкевічам.

Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданьні "Хайбах", "Чмель і вандроўнік", "Меў Марык бомбу", аповесьці "Прага", "Няхай жыве 1 Мая" і інш.). Выдаў раман "Лабух".

Адзін з ініцыятараў вылучэньня паэта Рыгора Барадуліна на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру

Вэбсайт у Інтэрнэце www.nekliaev.by .

Задавайце пытаньні !
XS
SM
MD
LG