Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра БАЖ Аляксея Салея пасадзілі ў міліцэйскі ізалятар


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сябра БАЖа Аляксея Салея пасадзілі ў міліцэйскі ізалятар Ленінскага РАУС Горадні па абвінавачаньні ў адміністрацыйным правапарушэньні. Яго затрымалі ў аўторак а 19-й гадзіне два чалавекі ў цывільным і павялі пад рукі па вуліцы Элізы Ажэшкі.

Аляксей Салей зьяўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў, да нядаўняга часу быў супрацоўнікам інтэрнэт-выданьня “Газэта “Пагоня”. Раней ён прымаў удзел у незалежным назіраньні за выбарамі.

Аляксея Салея затрымлівалі сёлета 24 сакавіка з абвінавачаньнем за дробнае хуліганства. Ён быў арыштаваны тады на шэсьць сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG