Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А 19-й гадзіне ў Горадні быў затрыманы сябра БАЖ Аляксей Салей


Сяргей Астраўцоў, Горадня Аляксея Салея затрымалі два чалавекі ў цывільным і павялі пад рукі. Сьведку затрыманьня яны сказалі, што зьяўляюцца супрацоўнікамі міліцыі.

Аляксей Салей зьяўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў, да нядаўняга часу быў супрацоўнікам інтэрнэт-выданьня “Газэта “Пагоня”. Раней ён прымаў удзел у незалежным назіраньні за выбарамі.

Аляксея Салея затрымлівалі сёлета 24 сакавіка з абвінавачаньнем за дробнае хуліганства. Ён быў арыштаваны тады на шэсьць сутак.
XS
SM
MD
LG