Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скасавала Беларусі льготы па коштах на нафту


Ігар Карней, Менск Як паведамляюць у расейскім урадзе, ад 1 студзеня 2007 году стаўкі экспартных мытаў на сырую нафту й асобныя катэгорыі нафтапрадуктаў, якія вывозяцца з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі за межы дзяржаваў-удзельніц пагадненьня аб Мытным саюзе, распаўсюджваюцца і на Рэспубліку Беларусь.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў. Як удакладняюць у апараце расейскага кабінэту міністраў, падставай да такога кроку стала скасаваньне кіраўніцтвам Беларусі пагадненьня паміж урадамі дзьвюх краінаў пра парадак разьмеркаваньня і залічэньня ў дзяржаўныя бюджэты вывазных мытаў на вырабленую беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю з расейскай сыравіны, вызначаную на экспарт.

Пра магчымасьць такога рашэньня яшчэ раней папярэджвалі экспэрты. Аднак ці стала яно нечаканасьцю для беларускіх уладаў і якія матэрыяльныя выдаткі чакаюць краіну? Усё гэта мы папрасілі пракамэнтаваць эканаміста Яраслава Раманчука:

(Раманчук: ) “Хто чакаў, а хто й не чакаў. Рэч у тым, што гаворка ўжо не ідзе пра тое, што Беларусь мусіць дзяліцца. Гаворка пра тое, што Расея не дачакалася, каб Беларусь чымсьці дзялілася, таму прыняла рашэньне ў аднабаковым парадку — браць наўпрост ад экспартэраў, а ня потым нешта патрабаваць ад беларускага ўраду.

Гэта найгоршы для Беларусі сцэнар, бо гэта азначае, што мы страцім каля 8% валавога ўнутранага прадукту, альбо 3—3,5 мільярда даляраў. Гэта вельмі значная квота, якая змусіць перагледзець ня толькі нядаўна прыняты бюджэт, але й асноўныя парамэтры нашай эканамічнай палітыкі. Мяркую, што не абыдзецца бяз росту коштаў на паліва, на транспарт, на жыльлёва-камунальныя паслугі. І тыя рэформы, пра якія нам гаварылі, ужо не за гарамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG