Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч адмовіўся прымаць грашовую частку Сахараўскай прэміі


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава, якая складае 50 тысяч эўра.

У Страсбуры ён заявіў, што Эўрапарлямэнт можа перадаць гэтыя грошы на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.

Прэмія Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава ўручаецца за дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека. Два гады таму ёй была ўганараваная Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Гл. таксама: • Улады Беларусі абкладуць прэмію Мілінкевіча падаткам

• Аляксандру Мілінкевічу ўручылі прэмію імя Сахарава (відэаанонс)
XS
SM
MD
LG