Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Спадзяюся, што Аляксандр Казулін па асабістым жаданьні, а не гвалтоўна выходзіць з галадоўкі…”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за аўторак, 12 сьнежня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Анастас Семяновіч:) “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода! Добры дзень! У студзені пройдуць выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы. Выбарчыя камісіі сфармаваныя, апазыцыянэры маюць у выбарчых камісіях аж аднаго прадстаўніка на ўсю Беларусь. Нядаўна Лукашэнка сказаў, што апошнія прэзыдэнцкія выбары былі сфальшафаваныя на карысьць дэмакратаў. Ён даў зразумець, што дэмакратычна настореныя грамадзяне не павінны кантраляваць ход выбарчай кампаніі, бо ў камісіі павінны быць тыя, хто дазволіць фальсыфікацыі. Пытаньне дэмакратам: мэта Вашага ўдзелу ў дадзенай гульні? Вы скажаце: каб сустракацца з народам. А ці Вы не маеце права на сустрэчу з народам? У гэтай гульні ВЫ будзеце выглядаць, як пяцігадовыя дзеці супраць футбалістаў менскага “Дынама”. Маё меркаваньне: толькі байкот. Няхай Ярмошына паведаміць, што ў выбарах народ прыняў актыўны ўдзел, то бок 99 %, і ад апазыцыі ніхто не перамог. Дзякуй за ўвагу”.

(Зіноўеў:) “А што ў Менскім лётнішчы кажуць пра самалётныя гастролі Маскоўскага тэатру ізатопнага жаху?”

(Спадар:) “Я зьвяртаюся да Казуліна. Я вельмі рады за Вас, што Вы вытрымалі ўсё. Але я не разумею апазыцыю, а менавіта Мілінкевіча, якога я цярпець не магу”.

(Фаіна Глебка, Віцебск:) “Я заклікаю ўсе дэмакратычныя сілы абвесьціць па ўсёй Беларусі свабоду Казуліну. Я вельмі прашу, каб усе арганізаваліся, таму што чалавек хутка памрэ. Будзьце здаровы”.

(Спадар:) “Аляксандр Уладзіслававіч, мы ўсе сумленныя і цьвярозага розуму людзі вельмі натхнёныя Вашым слушным рашэньнем. Цяпер мы будзем зьвяртацца да дзеячаў чалавекалюбівых дзяржаваў, каб Вас запрасілі ў лепшыя лякарні і вярнулі Вам выдатнае здароўе. Пачуй, Божа, нашу просьбу і дапамажы нам”.

(Спадар:) “Добрай раніцы, даражэнькія! Вось быў у Гілевіча Дзень нараджэньня, дык я яму можа, паэму, а можа, вершык напісаў…

Твой верш і добры, і сардэчны, Як сказ Хрыста. Таму адвечны”

(Спадар:) “Прывітаньне, “Свабода”! Дзе мой чыгун? Дзякую”.

(Сталы слухач:) “Як перадала “Нямецкая хваля,” якая зьвярталася да таго, хто гэта сказаў, Казулін напісаў заяву начальніку турмы пра спыненьне галадоўкі. Але ж Вам гэты як нажом па сэрцы: няма падставы падзёргацца, па злараднічаць, па брыдкасловіць, не атрымліваецца…Я ж казаў яго жонцы, што трэба зрабіць, самае слушнае…”

(Віктар, Менская вобл.) “Я сёньня пачуў па ГНТ інфармацыю, што сёньня ў Маскве будзе прыняты бюджэт саюзнай дзяржавы на паседжаньні, 4 мільярды расейскіх рублёў. Гэта, як сказаў вядоўца ГНТ на 800 тысяч даляраў больш у параўнаньні з пазапрошлым годам. І яшчэ казалі, што будуць падпісаныя кошты на газ для Беларусі ў 2008 годзе, і аб’ёмы нафты будуць указаныя. Усе будуць танчыць перад Новым годам, песьні пець, есьці, гарэлку піць. Я Вам казаў, што ўсё будзе нармальна. Сёньня ўсё будзе прынята. Калі ёсьць саюзны парлямэнт, калі прымаецца саюзны бюджэт, значыць, і ёсьць саюзная дзяржава. І ня трэба слухаць ні Пуціна, ні Мядзьведзева – нікога, гэта ўсё няпраўда. Яны ўсё робяць наўмысна. Няпраўда, тое, што Вы кажаце, саюзнай дзяржавы няма. Саюзная дзяржава ёсьць. І яно патрэбна для палітычнай сілы тым сілам, што існуюць у Расеі, – гэта Барадзін, Лужкоў і іншыя людзі, Бабурын. У іх ідзе бізнэс, квітнее…Усё будзе нармальна. Я хачу сказаць, што ніхто не пакрыўдзіць Аляксандра Рыгоравіча. Ёсьць сілы,я кія зацікаўлены ў стварэньні саюзнай дзяржавы. Хутчэй за ўсё, гэта Крэмль у Маскве. Проста яны ня хочуць нічога гаварыць. 4 мільярда расейскіх рублёў – гэта вялікія грошы. Гэта 151 мільён даляраў. Тое, што некалі адмовілася даваць Эўропа і Злучаныя Штаты. Саюзны бюджэт – гэта і ёсьць датаваньне Аляксандра Рыгоравіча, яго вярхушку, якая вакол яго. Гэта і ёсьць датацыя – бюджэт саюзнай дзяржавы. І сёньня ён будзе падпісаны. І сёньня, магчыма, “дакукарэкаюцца” па газу і да нафце. Я жадаю Вам посьпехаў”.

(Спадарыня, Магілёў:) “Спадзяюся, што Аляксандр Казулін па асабістаму жаданьню, а не гвалтоўна выходзіць з галадоўкі. Я вельмі рада, што яго сэрца вытрымала такое жудаснае выпрабаваньне. Няхай яно бьецца яшчэ 51 год на радасьць блізкім, сябрам і беларускаму народу”.

(Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск:) “Я вельмі ўдзячны тым, хто даў Някляеву слова. Я вельмі паважаю гэтага чалавека. І хацеў падзяліцца зь ім такімі думкамі і пачуць, як ён выкажацца на гэты конт. Мне падаецца, што тупасьць чыноўнікаў, можа ня ўсіх, – сама лепшая якасьць. Другое пытаньне. Якая б ні была ідэалёгію ў нас, калі ў падмурку палягае нацыянальная культура, то мне здаецца, любая ідэалёгія, і мы ведаем шмат прыкладаў, рассыплецца ў пыл. Вось і ўсё. Дзякуй вялікі. Усяго найлепшага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG