Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казуліну дазволілі сустрэцца з адвакатам


Радыё Свабода 12 сьнежня раніцай намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак пацьвердзіў Ірыне Казулінай і маці палітыка Яўгеніі Дутко, што Аляксандар Казулін учора спыніў галадоўку.

Паводле Руслана Прымака, настрой у Казуліна бадзёры, ён п’е сокі й робіць працэдуры, неабходныя для выхаду з галадоўкі. Ягоны ціск 80/65, тэмпэратура цела – 36,2 градуса. Пра вагу інфармацыі няма.

Ірына Казуліна робіць намаганьні, каб хаця б хвіліну пагутарыць з мужам. “Пакуль я зь ім не пагутару, я нічога камэнтаваць ня буду”, – заявіла яна ў інтэрвію Свабодзе. Аднак яна пераказала словы Руслана Прымака, які пацьвердзіў, што Аляксандру Казуліну можна сустрэцца з адвакатам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG