Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест талёнчыка ў аўтобусе – плястыкавая картка?


Радыё Свабода Міністэрства транспарту й камунікацыяў вывучае магчымасьць укараненьня на пасажырскім транспарце гарадскіх рэгулярных зносінаў электроннай сістэмы аплаты праезду "Каскад", аналягічнай той, што дзейнічае ў Маскве. Асаблівасьць гэтай сістэмы ў наяўнасьці турнікетаў, усталяваных у пярэдніх дзвярах аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, празь якія пасажыры уваходзяць у салён. Аднак выкарыстаньне гэтай сістэмы патрабуе “высокай пасажырскай культуры” насельніцтва.

Экспэрты міністэрства таксама прызнаюць, што ўваход пасажыраў у салён транспартнага сродка ды аплата праезду з выкарыстаньнем пластыкавых картак зьніжае эксплюатацыйную хуткасьць рухомага складу ў гарадзкіх перавозках прыблізна на 5 км/гадз і падаўжае працягласць паездкі. Пры гэтым ёсьць пэўная верагоднасьць зьніжэньня прывабнасьці камунальнага гарадскога транспарту для пасажыраў.

Паводле спэцыялістаў Мінтрансу, кошт сістэмы "Каскад" для аднаго аўтобуса вар''юецца ад 7 да 10 тысачаў даляраў. Укараненьне сістэмы на гарадзкім транспарце ў Менску запатрабуе каля 66 мільярдаў рублёў капітальных укладанняў, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG