Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін пачаў выхад з галадоўкі (абноўлены)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Аляксандар Казулін зь сёньняшняга дня пачаў выхад з галадоўкі, якую пачаў 20 кастрычніка. Паводле крыніцы ў МУС, палітык сам напісаў заяву пра выхад з галадоўкі.

Супрацоўнік управы інфармацыі МУС сказаў Радыё Свабода:

(Міліцыянт: ) “Можаце са спасылкай на ўправу інфармацыі паведаміць, што Казулін сёньня выйшаў з галадоўкі паводле асабістага жаданьня”, -- сказаў міліцыянт, які не пажадаў назвацца. Паводле яго, Казулін ужо прымае сокі.

Ірына Казуліна пакуль ня мае пацьверджаньня гэтай інфармацыі зь віцебскай калёніі, дзе ўтрымліваюць яе мужа. Увечары 11 сьнежня датэлефанавацца да калёніі ёй не ўдалося.

(Казуліна: ) “Я ня веру нікому, пакуль не пачую голас майго мужа, што ўсё, ён спыніў галадоўку”, – заявіла "Свабодзе" жонка Казуліна.
XS
SM
MD
LG