Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сябры ПКБ ня будуць удзельнічаць у мясцовых выбарах


Радыё Свабода Гэтак пастанавілі на паседжаньні гарадзкога камітэту Партыі камуністаў Беларускай.

Першы сакратар гаркаму Людміла Дзянісенка паведаміла, што два партыйныя актывісты здалі подпісы ў выбаркам для вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты абласнога ўзроўню, а яшчэ сем чалавек зьбіраліся балятавацца ў Берасьцейскі гарсавет — але сябры ПКБ вырашылі адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

Паводле спадарыні Дзянісенкі, рашэньне прынялі на падставе рэкамэндацыі кіраўніцтва партыі й пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальшаваныя. Людміла Дзянісенка лічыць, што пасьля такой заявы ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі пры цяперашняй уладзе няма сэнсу.
XS
SM
MD
LG