Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску завялі трэцюю крымінальную справу пра выбухі


Радыё Свабода Крымінальную справу пасьля выбуху, які адбыўся ўвечары 8 сьнежня на праспэкце Фрунзэ ў Віцебску, завялі па артыкуле “Хуліганства”. Справу курыруе Рэспубліканская пракуратура — як і справы верасьнёўскіх выбухаў 2005 году, калі ад выбухаў пацярпелі больш за сорак чалавек.

Пасьля выбуху 8 сьнежня былі параненыя двое маладых людзей — 16-гадовая вучаніца сярэдняй школы №17 і 19-гадовы студэнт Акадэміі вэтэрынарнае мэдыцыны.

Аляксандру Несьцераву, якая трапіла ў шпіталь хуткае дапамогі зь невялікай ранай на назе, сёньня выпісалі. На твары ў яе засталіся драпіны ад асколкаў. Ейны сябра Дзяніс дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі — у яго сур’ёзная траўма рукі.

Адразу пасьля здарэньня ў кватэрах абодвух маладых людзей правялі ператрусы: міліцыянты шукалі выбухоўку або іншыя небясьпечныя прадметы, якія маглі мець дачыненьне да інцыдэнту.

Паводле інфармацыі прэсавага цэнтру абласной управы ўнутраных справаў, на месцы здарэньня спрацавала не выбуховае, а піратэхнічнае прыстасаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG