Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

І.Казуліна: “Стан здароўя майго мужа пагоршыўся, таму нам адмовілі ў спатканьні?"


Алег Грузьдзіловіч, Менск Чаму Ірыне Казулінай, якая 11 сьнежня прыехала ў віцебскую калёнію на сустрэчу з мужам, былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным, адмовілі ў спатканьні зь ім? Жонка палітыка кажа: у адміністрацыі калёніі ёй заявілі, што раней давалі дастаткова спатканьняў. Сама Ірына Казуліна не выключае, што асноўная прычына – рэзкае пагаршэньне здароўя яе мужа. Нагадаем, Аляксандр Казулін галадае ўжо 53-ці дзень і за гэты час схуднеў болей як на 27 кіляграмаў. Між тым, паводле жонкі палітыка, ў калёніі пра стан ягонага здароўя сказалі “як раней”.

Супрацоўнікі калёніі прынялі ў Ірыны Казулінай дакумэнты, якія яна зьбіралася перадаць мужу ў часе сустрэчы. Гэтыя дакумэнты тычацца выкананьня патрабаваньняў Аляксандра Казуліна. У адміністрацыі калёніі таксама заявілі, што дапусьцяць да Казуліна адваката, калі атрымаюць ад яго заяву пра спыненьне галадоўкі.

Нагадаем, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й патрабуе разгляду беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG