Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія банкі дапамагаюць Лукашэнку?


Уладзімер Глод, Менск Міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут падпісаў у пятніцу ў Нямеччыне пад гарантыю беларускага ўраду пагадненьне “Пра стварэньне крэдыту для Беларусі” у памеры 65 мільёнаў эўра. Пра гэта міністар паведаміў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў, дзе абмяркоўвалі бюджэт краіны на 2007 год.

Паводле Мікалая Корбута, у фармаваньні гэтага крэдыту ўдзельнічала 18 банкаўскіх структураў з 14 краінаў, “і гэта паказвае, што Беларусь заслугоўвае давер у міжнароднай супольнасьці, а мы з вамі праводзім вывераную фінансавую палітыку”, – адзначыў міністар.
XS
SM
MD
LG