Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Мілінкевіч прыбыў у Страсбур


Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч прыбыў у Страсбур, дзе 12 сьнежня яму будзе ўручана прэмія імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Афіцыйная цырымонія ўручэньня адбудзецца ў часе сэсіі Еўрапарлямэнту.

Сёння Аляксандар Мілінкевіч правядзе шэраг сустрэчаў з кіраўнікамі структураў Еўразьвязу, сярод іншага, з кіраўніком камісіі па замежных справах Еўрапарлямэнту Элмарам Брокам.

Напярэдадні, лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч правёў ў Славаччыне перамовы зь міністрам замежных справаў гэтай краіны Янам Кубішам. Асноўнай тэмай перамоваў стала пашырэньне супрацоўніцтва Славаччыны з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі. Паводле спадара Мілінкевіча, Славаччына выказала гатовасьць больш актыўна й цьвёрда адстойваць беларускае пытаньне ў Эўразьвязе.

У Братыславе Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся таксама з кіраўніком парлямэнцкага камітэту па міжнародных справах і правох чалавека, з эўракамісарам, славацкім камісарам па культуры, а таксама з дыпляматамі шэрагу краін і прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый. Спадар Мілінкевіч таксама наведаў інфармацыйны офіс Эўрапейскага парлямэнту ў Братыславе, дзе ёсьць інфармацыйныя стэнды з усімі ляўрэтамі прэміі імя Сахарава.
XS
SM
MD
LG