Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прыняла бюджэт краіны на 2007 год


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім і апошнім чытаньні бюджэт Беларусі на 2007 год. Ён складзены з дэфіцытам у памеры 1 трыльён 410 мільярдаў рублёў.

За прыняцьцё галоўнага фінансавага дакумэнта краіны прагаласавала 103 дэпутаты, супраць – 1. Згодна з разьлікамі, прыбытковую частку бюджэту ў наступным годзе запоўняць пераважна паступленьні ад падатку на даданую вартасьць (ПДВ). Гэта будзе 41 адсотак ад усёй прыбытковай часткі.

Як адзначыў старшыня парлямэнцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падаткавай палітыцы Сяргей Кісялёў, “бюджэт складзены з улікам усіх пажаданьняў, але ў межах магчымага”.
XS
SM
MD
LG