Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Драздах у Менску могуць зьявіцца 40-павярховыя хмарачосы


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных выданьняў за 11 сьнежня

У сёньняшнім нумары “БелГазеты” некалькі артыкулаў пра падзеі, на хаду якіх уплывае галадоўка Аляксандра Казуліна. Перадусім журналісты даводзяць, што нарэшце лёсам палітычнага вязьня зацікавіліся спэцыяльны дакладчык ААН Андрыян Севярын і вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Луіза Орбур.

Госьць “БелГазеты” – расейскі палітоляг Сяргей Караганаў. Выданьне цытуе ягоныя словы ўвесну: “Лідэры, як Лукашэнка, доўга ў сучаснай Эўропе не затрымліваюцца”. Сёньня ў газэце – працяг тэмы.

Таксама “БелГазета” сёньня камэнтуе папраўкі палаты прадстаўнікоў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Незалежнае выданьне піша, што крымінальныя справы ў адносінах да чыноўнікаў і дэпутатаў у Беларусі можна будзе заводзіць толькі са згоды прэзыдэнта альбо генэральнага пракурора. Пра магчымыя наступствы -- аўтар Віктар Марціновіч:

(Марціновіч:) “Я б тут нагадаў сытуацыю ў Маскве з выкарыстаньнем так званых мігалак дэпутатамі і іншымі высокімі чыноўнікамі. Абстаноўка на дарогах Масквы пераўтварылася ў нейкі кашмар. І цяпер я вельмі баюся, што вялікія зьмены ў прававым полі для чыноўнікаў і ў крымінальнай сытуацыі могуць адбыцца ў нашай краіне”.

Сёньня газэта “Белорусы и рынок” паведамляе, што бераг вадасховішча Дразды ў Менску можа быць забудаваны хмарачосамі – дамамі ў 40 паверхаў. Пра невядомыя раней праекты журналісты незалежнага выданьня даведаліся падчас візыту ў Менск галоўнага архітэктара Масквы Аляксандра Кузьміна.

Яшчэ адна тэма тыднёвіка -- вынікі галадоўкі вернікаў каталіцкага прыходу ў Гародні, якая прывяла да перамогі. Палітоляг Уладзімер Мацкевіч наведваў капліцу і ў артыкуле “Вернікі перамаглі” камэнтуе прычыны рашучасьці вернікаў і разгубленасьці улады.

(Мацкевіч: ) “Дзякуй Богу, яны атрымалі тое, за што змагаліся. Але патрабаваньне мела больш глыбокі сэнс”.

Уладзімер Мацкевіч даводзіць, што вернікі быццам бы абвінавачвалі мясцовых чыноўнікаў, а насамрэч – палітычны рэжым.
XS
SM
MD
LG