Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: маладафронтаўцы адзначылі Дзень правоў чалавека.


Радыё Свабода Сябры незарэгістраванага “Маладога фронту” ў цэнтры Магілёву на працягу дзьвюх гадзінаў раздавалі мінакам брашуры з дэклярацыяй Правоў чалавека ды буклеты “Ведай свае правы. Шляхі вырашэньня камунальных праблем”.

За гэты час маладафронтаўцы раздалі блізу 70 брашур і больш за 200 буклетаў.

Удзельнікі акцыі спрабавалі прэзэнтаваць выданьні і міліцыянтам. Тыя адмовіліся браць, але зазначылі што свае правы і правы грамадзян яны ведаюць.

За час акцыі нікога з удзельнікаў не затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG