Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра затрыманых на Кастрычніцкім пляцы Менску застаюцца ў турме


Любоў Лунёва, Менск Больш за два дзесяткі затрыманых удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкім пляцы трымалі больш за тры гадзіны ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

На лідэра АГП Анатоля Лябедзьку склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Апазыцыянэра абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку. Паводле міліцыянтаў, Анатоль Лябедзька нецэнзурна лаяўся на плошчы і ў часе затрыманьня. Міліцыянты ўручылі палітыку позву ў міліцыі на 12 сьнежня, каб адтуль адвесьці ў суд.

Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алега Корбана,Уладзімера Сяргеева,Зьмітра Хведарука і Аляксандра Іўлева таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Але хлопцы ноч да суду правядуць у турме на вуліцы Акрэсьціна. Заўтра іх будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну, якія цяпер месьціцца ў будынку зьліквідаванага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя зьвесткі астатніх 20 затрыманых удзельнікаў акцыі і ўсіх адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG