Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі біскуп скрытыкаваў улады за ўмяшаньне ў справы касьцёлу


Сяргей Астраўцоў, Горадня У нядзелю ў каталіцкіх храмах Гарадзеншчыны зачытвалася пасланьне да сьвятарства і вернікаў біскупа Аляксандра Кашкевіча. Яно датычыць высылкі ўладамі сямі польскіх ксяндзоў і пяці манашак, якім не дазволілі застацца працаваць у Беларусі на наступны год.

Біскуп Аляксандар Кашкевіч зазначае, што тысячы вернікаў зьвярнуліся да ўладаў з просьбай перагледзець рашэньне адносна высылкі польскіх ксяндзоў і манашак, але яно засталося правамоцным. Аляксандар Кашкевіч падрэсьлівае, што сам ён, як кіраўнік Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, некалькі разоў зьвяртаўся да ўладаў з просьбай адмяніць гэтае рашэньне. Не атрымаў ён адказу і з адміністрацыі прэзыдэнта РБ.

(Кашкевіч: ) “Улада ў касьцёле, згодна з правам усеагульнага касьцёлу, належыць біскупу. Заканадаўства нашай краіны таксама пакідае дыяцэзіяльнаму біскупу свабоду выбару пры запрашэньні на працу грамадзянаў іншых краінаў. Таму зьнешняе ўмяшаньне ў правамоцную дзейнасьць дыяцэзіяльнага біскупа зьяўляецца парушэньнем закону і парушэньнем свабоды касьцёлу”.

Аляксандар Кашкевіч у зьвязку з адмовай з боку ўладаў ды іхняй прапановай запрасіць на працу іншых сьвятароў выказвае “свой смутак і пратэст” і заклікае сьвятарства і вернікаў маліцца ў спадзяваньні, што сем польскіх ксяндзоў і пяць манашак застануцца працаваць у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG