Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні акцыі на Кастрычніцкім пляцы ў Менску правялі “зачыстку”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэта прызнаў адзін зь міліцыянтаў, які затрымліваў намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксея Караля.

Палітыка затрымалі міліцыянты ў цывільным ля сядзібы БНФ за паўгадзіны да акцыі на Кастрычніцкім пляцы. “Ідзе апэрацыя “Перехват”. Вы падобны да таго, хто скраў аўтамабіль”, – заявілі Аляксею Каралю ў міліцэйскім пастарунку Савецкага раёну. Выпусьцілі апазыцыянэра праз паўгадзіны, калі акцыя салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным і палітвязьнямі міліцыяй ўжо была разагнаная.

Ля сядзібы БНФ былі затрыманыя таксама моладзевыя актывісты Франак Вячорка, Максім Велімовіч і Сяргей Карповіч. Іх пратрымалі каля трох гадзінаў і выпусьцілі пасьля складаньня пратаколаў пра адміністрацыйныя парушэньне. У актывістаў канфіскавалі 32 асобнікі дакладу ААН адносна правоў чалавека у Беларусі.
XS
SM
MD
LG