Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты пікетавалі прадстаўніцтва ААН (фота)


Алесь Дашчынскі, Менск Пяцёра моладзевых актывістаў наладзілі акцыю пратэсту каля прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Яны сталі каля ўваходу ў будынак з партрэтамі зьняволенага Аляксандра Казуліна.

Акцыя працягвалася некалькі хвілін. Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі, а сярод іх былі і непаўналетнія, прымацавалі партрэты спадара Казуліна да стэнду зь інфармацыяй пра ААН. Аднак празь некалькі хвілінаў двое ў штацкім выйшлі з-за агароджы будынку і сарвалі ўсе прымацаваныя партрэты Аляксандра Казуліна.

Сюды ж пад’ехалі міліцыянты, якія перапісалі дадзеныя ўсіх удзельнікаў акцыі. Міліцыянты таксама перапісалі дадзеныя ўсіх прысутных журналістаў. Міліцыянты забаранілі журналістам здымаць тое, што адбывалася.





XS
SM
MD
LG