Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 52-гі дзень галадоўкі стан здароўя Казуліна “здавальняючы”


Валер Каліноўскі, Менск Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, які адбывае пакараньне ў віцебскай калёніі “Віцьба-3“, 52-гi дзень працягвае галадоўку пратэсту супраць незаконнага, на яго думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і патрабуе ініцыяваньня разгляду беларускага пытаньня ў рамках Рады Бясьпекі ААН.

У нядзелю дзяжурны папраўчай калёніі “Віцьба-3” старшы лейтэнант Паўлаў пацьвердзіў Свабодзе, што Аляксандар Казулін не выйшаў з галадоўкі, стан здароўя вязьня і ягонае самаадчуваньне ён акрэсьліў як “здавальняючыя”.

У панядзелак жонка Казуліна Ірына зьбіраецца ехаць да мужа ў калёнію, яна спадзяецца правесьці зь ім размову аб выхадзе з галадоўкі. Неабходныя для гэтага прадукты ўжо адвезеныя ў калёнію. Акрамя таго спадару Казуліну адвязуць дадатковыя коўдры, бо яму холадна, -- паведаміла дачка палітвязьня Юлія.
XS
SM
MD
LG