Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гурт "NHS-Ethno" – пераможца фальклёрнага фэстывалю ў Любліне


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларускі фольк-гурт "NHS-Ethno" зь Менску пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай аб’яўлены сёньня пераможцам аднаго з найвялікшых і найбольш прэстыжных фальклёрных фэстываляў Польшчы, “Фальклёрныя Мікалайкі”, што 16-ы раз адбываецца сёлета ў Любліне.

Гурт сьпявае традыцыйныя беларускія песьні ў сваіх незвычайных аранжыроўках, якія пакарылі журы фэстывалю.

Гаворыць прадусар гурту Ігар Знык:

(Знык: ) “Яны граюць такі сынтэз фольку і, я б сказаў, джазу. Гэта "world music", якая папулярная цяпер у сьвеце. Журы вельмі спадабалася”.

У канцэрце “зорак” на фэстывалі выступіць таксама беларускі этна-гурт “Троіца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG