Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: платныя паслугі ў лякарнях мусяць павялічыцца на траціну


Радыё Свабода Такая задача пастаўленая ўправай аховы здароўя Берасьцейскага аблвыканкаму перад мэдычнымі ўстановамі на наступны год.

Ужо зараз лякарні Берасьцейшчыны з 36-ці дазволеных відаў мэдычных паслугаў бяруць плату за 33 віды. Ад пачатку году жыхары вобласьці сплацілі за карыстаньне гэтымі паслугамі больш за 10 мільярдаў рублёў.

Берасьцейшчына займае другое месца сярод рэгіёнаў Беларусі паводле гэтага паказчыку, але кіраўніцтва ўправы аховы здароўя лічыць дасягнутыя паказчыкі недастатковымі, бо не хапае грошай на закупку сучаснага мэдычнага абсталяваньня.

Што тычыцца павялічэньня коштаў за лекаваньне замежных грамадзянаў, дык ужо цяпер адзін дзень знаходжаньня, напрыклад, грамадзяніна Ўкраіны ў тэрапэўтычным аддзяленьні берасьцейскага шпіталю абыходзіцца хвораму ад 35 да 57 даляраў ЗША, ня ўлічваючы падатак на дадатковую вартасьць і кошт расходных матэрыялаў.
XS
SM
MD
LG