Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: колькасьць беспрацоўных у 7 разоў перавышае афіцыйныя дадзеныя


Радыё Свабода Трэцяя частка берасьцейцаў, апытаных рэгіянальным цэнтрам занятасьці, цьвердзяць, што яны незанятыя працай.

Апытаньне праводзілася на ананімных умовах, а ягоныя вынікі сьведчаць, што колькасьць ня ўзятых на ўлік беспрацоўных у сем разоў перавышае афіцыйную лічбу беспрацоўных у Берасьці. Паводле гэтых дадзеных беспрацоўнымі лічацца толькі каля 2 адсоткаў працаздольных берасьцейцаў.

Удзельнікі апытаньня таксама паведамілі пра свае захады, якія тычацца пошуку працы. Часьцей за іншыя ўзгадваліся звароты да сяброў й родных, аб’явы ў сродках масавай інфармацыі і толькі потым – зварот у службу занятасьці.
XS
SM
MD
LG