Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ААН занепакоены станам А.Казуліна


Радыё Свабода Як паведамілі “Свабодзе” ў прэсавай службе вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, сёньня спэцыяльны дакладчык ААН у правах чалавека ў Беларусі Адрыян Сэвэрын выступіў з заявай наконт галадоўкі Аляксандра Казуліна.

Спадар Сэвэрын выказаў “самую глыбокую занепакоенасьць пагаршэньнем стану здароўя Аляксандра Казуліна пасьля 49 дзён галадоўкі”. Адрыян Сэвэрын тэрмінова заклікаў беларускія ўлады “забясьпечыць Казуліна адпаведным мэдычным абслугоўваньнем”, а таксама запатрабаваў ад ураду Беларусі “гарантаваць членам сям’і, адвакатам і незалежным назіральнікам доступ да спадара Казуліна”.

Спадар Сэвэрын нагадвае, што Аляксандар Казулін, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” й былы кандыдат на прэзыдэнта, быў асуджаны на пяць з паловай гадоў турмы й пачаў галадоўку пратэсту з 20 кастрычніка “супраць бяспраўя ў Беларусі й каб прыцягнуць увагу Рады бясьпекі ААН да сытуацыі ў сваёй краіне”.
XS
SM
MD
LG