Атрымаўшы ўчора разьліковыя квіткі, супрацоўніцы “Чырвонага кастрычніка” ўбачылі, што заробкі за мінулы месяц паменшалі прыкладна на 100 тысяч рублёў. Гэта й стала асноўнай прычынай страйку. Удзельніцы акцыі пратэсту апавялі таксама, што й дзяржаўнае прадпрыемства “Чырвоны кастрычнік”, і акцыянэрнае таварыства “Марка” выконваюць аднолькавыя працоўныя заданьні. Аднак заробкі на дзяржаўным прадпрыемстве нашмат ніжэйшыя.
(Спадарыня: ) “У мінулым месяцы мы атрымалі хто 300 тысяч, хто крыху болей. Але ў гэтым месяцы атрымалася яшчэ менш! І таму нас дужа цікавіць такое пытаньне: чаму ў нас расцэнкі працы, як на “Марка”, а тарыфы нашы ніжэйшыя на “Чырвоным кастрычніку”. Гэта значыць, што на “Марка” атрымліваюць 600 тысяч за месяц, а калі з суботамі, то і 700. А ў нас — 300 зь нечым, найбольш — 400. А мы працуем штодня, і ў нас нават няма перапынку на абед: нехта адбегся паесьці, а нехта і ўвогуле без абеду”.
Свае патрабаваньні страйкоўцы выклалі ў лісьце дырэктару “Чырвонага кастрычніка” й паведамілі пра страйк адміністрацыі. Жанчыны кажуць, што чакалі рэакцыі кіраўніцтва, аднак на перамовы да іх ніхто не зьявіўся.
(Спадарыня: ) “Вось мы сёньня страйкуем, а да нас ніхто так і не прыйшоў. Генэральны дырэктар, кажуць, сёньня ў Менску, а дырэктар вытворчасьці выклікала да сябе майстроў, але ў цэх да нас так і не прыйшла”.
Дырэктарка вытворчасьці, намесьніца галоўнага інжынэра Ларыса Воюш катэгарычна адмовілася размаўляць і з журналістамі, сказаўшы, што ніякага страйку на “Чырвоным кастрычніку” няма, а ў жанчын з 1-га закройнага цэху “звычайны перапынак”. Дарэчы, журналістаў спадарыня Воюш паспрабавала абвінаваціць у парушэньні прапускнога рэжыму й спрабавала высьветліць у супрацоўнікаў аховы, хто зь іх прапусьціў пабочных асобаў на тэрыторыю прадпрыемства. Спадарыня Воюш загадала высьветліць, хто з работнікаў паведаміў пра страйк у сродкі масавае інфармацыі.
Страйк у 1-м закройным цэху пакуль выніку не прынёс, але працаўніцы вырашылі працягваць яго і ў панядзелак — калі да іх ня прыйдзе дырэктар і не пачнуць вырашаць грашовыя праблемы.
Удзельніцы страйку згадваюць, што летась падобная акцыя пратэсту адбылася ў кравецкім цэху “Чырвонага кастрычніка”, і тады ўдалося дамагчыся выкананьня патрабаваньняў.