Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: разбураюць мур абыякавасьці да Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Польшчы пачаў працу незвычайны праект “Мур”, мэта якога – “разбурэньне муру абыякавасьці ў дачыненьні да Беларусі”.

Асноўная частка праекту – інтэрнэт-старонка , на якой зьмешчаны мур — 207 600 віртуальных цэглаў: гэтая лічба адпавядае плошчы Беларусі ў квадратных кілямэтрах.

Кожны, хто наведвае старонку і клікае на мур, забірае адну цэглу.

Каардынатарка праекту з грамадзкай арганізацыі Homo Faber ў Любліне. Моніка Тарайка:

(Тарайка: ) "Чым больш людзей будуць наведваць старонку, тым больш празрыстым будзе станавіцца мур і урэшце ён зьнікне і тады можна будзе пабачыць фільм пра Беларусь, які мы здымалі ў Менску адмыслова для гэтага праекту".

Паводле яе словаў, фільм расказвае пра штодзённае жыцьцё беларусаў, пра ягоныя пазытыўныя і нэгатыўныя бакі, а сам праект накіраваны на тое, каб аб’яднаць тых, каму не абыякавая сытуацыя ў Беларусі.

(Тарайка: ) "Кожны часам адчувае, што ён адзін і нічога ня можа зрабіць, але гэта ня праўда. Заўсёды можна нешта рабіць, можна аб’ядноўвацца. Я веру, што гэты мур будзе разбураны і што здарыцца гэта хутка".

Арганізатары акцыі маюць намер зьвярнуцца з заклікам узяць у ёй удзел да усіх эўрапейцаў, таму старонка акрамя беларуска- і польскамоўных вэрсіяў, будзе перакладацца таксама і на нямецкую, ангельскую, расейскую, францускую мовы.

Адметна, што фільм на старонцы праекту будзе агучаны музыкай гурту “Pink Floyd” легендарнага альбому “The Wall”, упершыню выкананай і па-беларуску. Аднак дзеля таго, каб пабачыць фільм і паслухаць гэты незвычайны запіс трэба сьпярша разбурыць мур.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG