Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусы заселі ў Савецкім Саюзе, як парася ў плоце"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 8 сьнежня. 24 г адзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Лявон Цімохін, Маладэчна: ) "Вельмі хочацца зьвярнуцца ў такі трывожны час і вельмі адказны час да ўсіх лідэраў апазыцыі, каб ні ў кога не нарадзілася ідэі выкарыстаць геройскі, самаахвярны ўчынак і барацьбу Казуліна для якіх-небудзь карпаратыўных ці сваіх асабістых мэтаў... Беражы Бог такога палітыка ад такога велізарнейшага граху. Я гэта хацеў сказаць шчыра і адкрыта ўсім, хто цяпер на словах быццам бы змагаецца за Казуліна, а поўнасьцю сваіх магчымасьцяў не выкарыстоўвае ні ў палітычных, ні ў іншых плянах, ні ў чалавечым нават пляне. Будзем разам з Аляксандрам, і дай Бог, каб не знайшлося на Беларусі такіх людзей. Па ўчынках, па справах пазнаем мы іх. Вось цяпер час ісьціны для Мілінкевіча, час ісьціны для Вячоркі, для ўсіх іншых, у тым ліку і для кожнага грамадзяніна нашай краіны".

(Спадар: ) "Дарагая рэдакцыя Радыё Свабода, дзякуючы Вам, мы ведаем, што Аляксандар Уладзіслвавіч Казулін ня толькі духоўны чалавек, ён піша вершы, але і глыбока веруючы чалавек, бо ён жа ахвяруе жыцьцё сваё за нас, за Беларусь. Мы молімся за яго. І вельмі просім паважанае Радыё Свабода дапамагчы нам тэрмінова зьвярнуцца да ўсіх веруючых зямлі аб малітве за ўратаваньне жыцьця Казуліна, і каб наша просьба прагучала на розных мовах і дайшла да Папы Рымскага, усіх сусьветных Патрыярхаў. Мы верым, што Бог зробіць цуд, і Аляксандр Уладзіслававіч хутка выйдзе з турэмных засьценкаў жывым".

(Міхась Батура, Капыльскі р-н: ) "Споўнілася 15 год з дня падпісаньня Белавескіх пагадненьняў. Разбураюцца ўсе імпэрыі: Рымская, Турэцкая, Расейская…У 91-м прыйшла чарга і Савецкай. "Мы беларусы, савецкія людзі" заселі ў Савецкім Саюзе, як парася ў плоце, – бяжым, а вырвацца ніяк ня можам. Ужо час і прэзыдэнту, і народу не настальгаваць па мінулым, якое стала гісторыяй і ўжо ня вернецца, а рухацца ў будучыню да цывілізацыі, хаця наш прэзыдэнт сказаў, што "свой народ за цывілізаваным сьветам не павядзе".

(Спадар: ) "Я хацеў бы даведацца, прыняў наш прэзыдэнт хоць аднаго грамадзяніна за час свайго кіраваньня ці не. Я два разы пісаў яму лісты, нават аднойчы ў даволі рэзкай форме, але яны былі спушчаны па лесьвіцы. І я атрымаў толькі адпіску ад чыноўнікаў ніжэйшых..."

(Спадар: ) “Паважаны Аляксандр Уладзіслававіч, я схіляюся перад Вашай мужнасьцю. Бясспрэчна, з палітыкаў, што ёсьць сёньня, Вы здольны на сапраўды мужчынскі ўчынак, што Вы і даказваеце, пачынаючы з перадвыбарчай кампаніі і галадуючы цяпер, гэтым Вы і небясьпечны для цяперашняй дыктатуры. Калі б такая ж мужнасьць была і ў астатніх беларускіх палітыкаў, мы даўно б жылі ў іншай кріане. Заклінаю Вас як Ваш аднадумца спыніце галадоўку! Вы патрэбны Беларусі як сапраўдны лідэр будучай дэмакратычнай краіны. Беларусы, суайчыньнікі, прачніцеся! Выратуйце чалавека! Падумайце пра сваю краіну! Падумайце пра сваіх дзяцей!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG