Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год "Нашай Ніве": "То поп у цэркві газэты раздае, то пісар у воласьці ў руку совае…"


Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларускія мужыкі і чорнасоценная прэса

6 красавіка 1907 году “Наша Ніва” зьмясьціла допіс Сяльбуса Бруса з Наваградзкага павету: “Па нашых валасьцёх разсылаецца шмат чорнасоценных газэт: “Россія”, “Минское Слово” і другіе. Ўсе гэтые газэты хочуць вернуць мужыкоў да старых парадкоў. Дзівяцца нашы мужыкі, за якую гэта ласку ім ўсюды без грашэй газэты пруць: то поп у цэркві газэты раздае, то пісар ў воласьці ў руку совае. Але дарма нашы апекуны стараюцца, бо мужыкі гэтых газэт не чытаюць: “Якіе гэта, кажуць, газэты, калі яны пішуць, што мужыку ня трэба зямлі, дый яшчэ лаюць соціалістоў, а мы добра ведаем, што соціалісты дзеля нас пакутуюць, не шкадуючы нават свайго жыцьця”. Мужыкі бяруць газэты і носяць іх ў краму да Соркі, а яна за кожные дзьве газэціны дае аркуш паперы на паперосы, і мае карысць, бо гэтые такіе вялікіе, што адною можна паабварочваць поўпуда сялядцоў”. Праз тыдзень пад рубрыкай “Праца у камісіях Гасударственай Думы” газэта паведамляе: “З-го апрыля камісія аб “недаткнёнасьці” асобы напісала 3, 4 і 5 стаці новага закону: “Ст.3. Нікога ня маюць права затрымаць і пасадзіць пад арэшт, ці трасьці (абыскаць), або яшчэ як пазбавіць свабоды іначэй, як толькі па прадпісаню судзебнай власьці. На гэтым прыказе павінна быць напісана, каго хочуць затрымаць, за што і па якой стаці закону… Ст.5. Акром прыпадкоў, паказаных ў той стаці, паліція можэць арэштаваць асоб, каторые на свабодзе могуць што шкоднае зрабіць з сабою, з другімі людзьмі, ці пазбавілі другіх свабоды, або нарушаюць людзкі парадак. Затрымаць асобу ня можна больш як на 24 гадзіны. За гэты час паліція павінна ўсё тое зрабіць, што ей трэба па закону”.
XS
SM
MD
LG