Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябры “Маладога фронту” ўшанавалі памяць Вацлава Іваноўскага


Любоў Лунёва, Менск Cябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” усклалі кветкі й вянок на магілу Вацлава Іваноўскага на Кальварыйскіх могілках у Менску. Іваноўскі загінуў 7 сьнежня 1943 году.

Вацлаў Іваноўскі быў адным з заснавальнікаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У 1903 годзе ўдзельнічаў у заснаваньні Беларускай рэвалюцыйнай грамады. У 1906 годзе ўзначаліў вядомую выдавецкую суполку “Загляне сонца і ў наша ваконца”.
XS
SM
MD
LG