Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны камісар правоў чалавека ААН рыхтуе заяву з нагоды галадоўкі Казуліна


Радыё Свабода Сёньня чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Вярхоўнага камісара ААН у правох чалавека Люіз Арбур, якая павінна выступіць з адмысловай заявай па сытуацыі вакол галадоўкі Аляксандра Казуліна.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў супрацоўнік офісу Вярхоўнага камісара ААН ў правах чалавека, адказны за Эўропу, Паўночную Амэрыку і Цэнтральную Азію, Дымітры Чалеў. Ён зазначыў, што галадоўка Аляксандра Казуліна знаходзіцца ў полі зроку арганізацыі:

(Чалеў: ) “У гэтай справе я застаюся ў кантакце з адмысловым дакладчыкам ААН у правах чалавека ў Беларусі, і магу сказаць, што мы будзем намагацца, каб прадпрыняць афіцыйныя дзеяньні у самы бліжэйшы час. Я б сказаў, што гэта магчыма сёньня ці заўтра”.

Спадар Чалеў зазначыў, што ў офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека акрамя заявы спадарыні Арбур рыхтуюць і іншыя дзеяньні, зьвязаныя з галадоўкай Казуліна, але якія канкрэтна, ён пакуль не ўпаўнаважаны казаць.
XS
SM
MD
LG