Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія палітыкі заклікалі да міжнароднай салідарнасьці з Казуліным (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вось што сказаў радыё Свабода сьпікер Сэйму Польшчы Марэк Юрэк:

(Юрэк: ) “Неабходна міжнароднае ўмяшаньне, але, перадусім, патрэбная больш шырокая і падрабязная інфармацыя ў гэтай справе. Тады будзе магчымы больш актыўны націск на беларускія ўлады, якія трымаюць у няволі Аляксандра Казуліна”.

Між тым прадстаўнік самай вялікай апазыцыйнай фракцыі Сойму – фракцыі партыі “Грамадзянская плятформа”, кіраўнік дэпутацкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрт Тышкевіч параўнаў ўчынак Аляксандра Казуліна з польскімі патрыётамі часоў ваеннага становішча. (Тышкевіч: ) “Аляксандар Казулін пайшоў шляхам, які калісьці абралі героі польскай свабоды Януш Палубіцкі і Чэслаў Бялецкі, якія некалькі дзесяткаў разоў трымалі галадоўку ў турмах у часе ваеннага становішча. Мы вельмі паважаем людзей, якія ў такі спосаб распачынаюць самотнае змаганьне з рэжымам. Для міжнароднай супольнасьці гэта павінна быць сыгналам для рашучых захадаў. Нават калі тое, чаго дамагаецца спадар Казулін, цяжка будзе выканаць, усё адно трэба спрабаваць гэта зрабіць. Тады ягоныя гераічныя захады прынясуць вынік”.

Кіраўнік фракцыі Саюзу левых дэмакратаў – партыі сацыял-дэмакратычнага накірунку, былы міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі. (Шмайдзіньскі: ) “У справе спадара Казуліна патрэбная міжнародная салідарнасьць, салідарнасьць Рады Эўропы. Трэба націснуць на Аляксандра Лукашэнку, каб ён не садзіў людзей у турмы паводле палітычных матываў, толькі за тое, што Аляксандар Казулін адважыўся выступіць супраць яго. Лукашэнка кіруецца найбольш нізкімі матывамі, якія заслугоўваюць асуджэньня”.
XS
SM
MD
LG