Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што думаюць беларусы пра сучасную моладзь?


Радыё Свабода Што вы думаеце пра сучасную беларускую моладзь? Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Моладзь паўсюль аднолькавая. Нармальная моладзь, толькі ёй трэба больш займацца спортам”.

(Спадарыня: ) “Вельмі розная ёсьць моладзь. Я ведаю цудоўных хлопцаў. Ёсьць хлопцы, якія вучацца, цікавяцца палітыкай, нацыянальным пытаньнем, вывучаюць мову, удзельнічаюць у нацыянальных мерапрыемствах. А асноўная маса горшая”.

(Хлопец: ) “Востра стаіць праблема наркаманіі, паленьня, п’янства. Шмат маладых людзей, якія ня вучацца, а п’юць, займаюцца крыміналам”.

(Спадарыня: ) “Моладзь розная. Бывае добрая, бываюць усялякія. У мяне сын і дачка — добрыя маладыя людзі”.

(Хлопец: ) “Маладыя людзі бываюць вельмі розныя. Маё кола сяброў — актыўныя, вясёлыя людзі. Маюць пэўны погляд на цяперашні рэжым і парадак. Адным крытэрам моладзь ахарактарызаваць немагчыма”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да сучаснай беларускай моладзі? Што вы пра яе думаеце?”

(Хлопец: ) “Я добра стаўлюся. Моладзь у нас розная. Гледзячы на нашую моладзь і моладзь эўрапейскіх краінаў ды ЗША — у нас моладзь лепшая. У нас ёсьць патэнцыял”.

(Дзяўчына: ) “Многія ходзяць увечары зь півам, нічога ня робяць, паляць. Крычаць у дварах па начах, сьмецяць каля пад’ездаў, сьпіваюцца. Але ёсьць і вельмі добрыя маладыя людзі. Вельмі цікавыя”.

(Спадар: ) “Добрая моладзь. У мяне два маладыя сыны. Працуюць, зарабляюць грошы на карысьць краіны”.
XS
SM
MD
LG