Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

49-ты дзень галадоўкі Аляксандра Казуліна


Алег Грузьдзіловіч, Менск 7-га сьнежня ў першай палове дня сваякам і журналістам не ўдалося атрымаць зьвесткі пра стан здароўя Аляксандра Казуліна, які 49-ты дзень трымае галадоўку пратэсту ў віцебскай калёніі. Ані начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў, ані ягоны намесьнік Руслан Прымак на званкі не адказвалі. Супрацоўніца калёніі, якой ўдалося дазваніцца журналісту Радыё Свабода, заявіла, што нічога ня ведае пра самаадчуваньне Аляксандра Казуліна.

Раней ў калёніі паведамілі, што Аляксандр Казулін за час галадоўкі страціў болей за 26 кілаграмаў, у яго заніжаныя ціск і тэмпэратура цела. Незалежныя лекары не выключаюць, што ў гэтым стане ў арганізме галадоўніка могуць пачацца неабарачальныя працэсы.

Жонка палітыка Ірына Казуліна плянуе сёньня накіраваць мужу ў калёнію тэлеграму, у якой праінфармуе пра выкананьне ягоных патрабаваньняў.

Нагадаем, экс-кандыдат на прэзыдэнта дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН і пратэстуе супраць ўлады Аляксандра Лукашэнкі, якую лічыць незаконнай.

Шэраг вядомых асобаў у Беларусі і сьвеце заклікалі Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку.
XS
SM
MD
LG