Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшла кніга "Вершы і песьні Плошчы"


Радыё Свабода, Менск Новая кніга “Рэпартаж зь месца падзеі. Вершы й песьні Плошчы” зьявілася ў Беларусі.

Як гаворыцца ў прадмове, гэта кніга “можа быць эмацыйным падарожжам у тыя дні, калі сэйсмографы паэтычных душаў беспамылкова зашкальвала. Калі ў сэрцы апошняй эўрапейскай дыктатуры, проста на сьнезе, зьявіліся кветкі свабоды. Але найцікавейшыя моманты кнігі ляжаць па-за рэтраспэкцыяй. Як палітычнай, так і паэтычнай”.

Укладальнік паэтычнага зборніка піша: ”Відаць, надыйшоў час зьявіцца і новаму палітычнаму пакаленьню, загартаванаму аўтарытарным ціскам, для якога свабода – усьвядомлены выбар. Плошча стала месцам яго нараджэньня. А гэтая кніжка фіксуе першыя гімны новым часам”.

У зборніку паэзіі – вершы Славаміра Адамовіча, Сяргея Прылуцкага, Алеся Аркуша, Андрэя Хадановіча ды іншых.
XS
SM
MD
LG