Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары: апазыцыя скардзіцца на правакацыі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Палітычнай радзе дэмакратычных сілаў Беларусі паведамілі пра новыя факты ўціску з боку ўлады. Напрыклад, у актывістаў у Берасьці міліцыянты забралі кампутарную тэхніку. У Горадні падатковыя інспэкцыі адмаўляюцца кансультаваць вылучэнцаў ад дэмсілаў. Таксама грамадзкія актывісты гавораць пра нібыта ўведзеную цяпер ў друкарнях забарону на супрацоўніцтва.

Паводле юрыста Рамана Кісьляка, супрацоўнікі Маскоўскага РАУС у Берасьці правялі ператрус у памяшканьні суполкі “Дзедзіч”. Міліцыянты забралі кампутары нібыта для праверкі ці ня крадзеная гэта тэхніка. Раман Кісьляк лічыць, што міліцыянты выконваюць палітычны загад:

(Кісьляк: ) “Безумоўна, канешне, павелічэньне такога ўціску і нават можна сказаць рэпрэсіяў зьвязана з гэтай выбарчай кампаніяй”.
XS
SM
MD
LG