Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча, Літва і Латвія супраць адмены прэфэрэнцыяў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Толькі тры краіны Эўразьвязу – Польшча, Літва і Латвія выступаюць супраць увядзеньня аб’яднанай Эўропай гандлёвых санкцыяў супраць Беларусі. Падтрымаць іхнюю пазыцыю адмовілася Італія, якая раней таксама выступала супраць санкцыяў.

Вільня, Варшава і Рыга спрабуюць пераканаць іншыя эўрапейскія сталіцы, што санкцыі Эўрапейскага зьвязу пашкодзяць перадусім звычайным грамадзянам Беларусі, а не высокапастаўленым прадстаўнікам беларускага рэжыму.

Аднак, паводле крыніцаў у Брусэлі, Літва, Латвія і Польшча, хутчэй за ўсё, прайграюць, бо Італія, якая раней выказвалася супраць выключэньня Беларусі з сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў, зьмяніла сваю пазыцыю і цяпер яны ня маюць дастатковай колькасьці галасоў, каб заблякаваць увядзеньне санкцыяў.

“Мы ня можам не заўважаць сур’ёзныя выпадкі парушэньня правоў працоўных у Беларусі, тым больш, што гэтыя парушэньні ўвесь час паўтараюцца”, - падкрэсьліваюць, у сваю чаргу, прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі.

Рашэньне аб выключэньні Беларусі з эўрапейскай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў хутчэй за ўсё будзе прынятае 20 сьнежня ў часе сустрэчы адпаведных міністраў краін Эўразьвязу і пачне дзейнічаць праз 6 месяцаў.

Дагэтуль Эўразьвяз пайшоў на такі крок толькі аднойчы - у 1997 годзе з сыстэмы прэфэрэнцыяў бала выключаная Бірма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG