Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Анатоль Івашчанка: “Веру ў Закон бумэранга й таму не шапчу праклёнаў”


Радыё Свабода Анатоль Івашчанка – удзельнік перадачы “Ў што я веру”. Цалкам перадача выйдзе ў эфір у пятніцу 8-га сьнежня.

Цьвёрда веру ў тое, што паралельныя прамыя скрыжоўваюцца.

Веру ў Закон бумэранга й таму не шапчу праклёнаў. Няхай плявузгаюць ды сурочаць іншыя. Я — люстра.

Веру, што маё выкладаньне мовы для студэнтаў адной тэхнічнай ВНУ ня пройдзе дарма. Бачу, зь якой прагай усмоктваюць яны новае й сапраўднае. Беларускае. Тое, што ад іх хаваюць. Дальбог, яно прарасьце!

***

Анатоль Івашчанка — паэт, літаратуразнаўца, супрацоўнік часопісу “Дзеяслоў”. Малады бацька. Любіць “Крамбамбулю” – слухаць і спажываць.
XS
SM
MD
LG