Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Сідорскі плянуе рост цэнаў на газ на 15 працэнтаў


Уладзімер Глод, Менск Сяргей Сідорскі пацьвердзіў, што ў бюджэце 2007 года плянуецца рост на энэрганосьбіты ў памеры 15 працэнтаў.

Пра гэта кіраўнік ураду Беларусі паведаміў сёньня падчас абмеркаваньня праекту бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што пазыцыя ўраду Беларусі ў гэтым пытаньні як і раней заключаецца ў тым, што калі будуецца саюзная дзяржава, то і рост цэнаў для расейскіх і беларускіх карыстальнікаў энэрганосьбітаў павінен быць аднолькавым. Беларускі прэм’ер згадаў, што расейскі ўрад плянуе ў наступным годзе рост цэн на газ менавіта на 15 адсоткаў.

Сяргей Сідорскі таксама сказаў, што ў дадзены момант працягваюцца перамовы з “Газпромам”, у якіх з беларускага боку ўдзельнічаюць “Белтрансгаз” і міністэрства эканомікі. “Ніякіх іншых перамоваў мы не вядзём”, - падкрэсьліў прэм’ер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG