Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Ірына Казуліна (відэа)


Радыё Свабода, Менск Сёньня ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказвала жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Ірына. Спадарыня Ірына – адна з арганізатараў праваабарончай ініцыятывы, накіраванай на вызваленьне беларускіх палітычных вязьняў.

Абвінавачаны ў арганізацыі вулічных беспарадкаў і праз чатыры месяцы асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня Аляксандр Казулін галадае ў калёніі Віцьба-3 з 20-га кастрычніка. Апазыцыянэр пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і патрабуе разгляду беларускага пытаньня ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Ірына Казуліна паводле адукацыі, як і муж, матэматык. Прафэсійна займаецца праблемами выбару прафэсіі, падбору кадраў. Дадаткова працуе ў аб’яднаньні, якое дапамагае жанчынам, хворым на рак малочнай залозы. Мае двух дзяцей.

Аўдыёзапіс адказаў Ірыны Казулінай слухайе ў інтэрнэце і эфіры ў пятніцу, 8-га сьнежня.

XS
SM
MD
LG