Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня будуць судзіць Алега Воўчака


Радыё Свабода, Менск На сёньня прызначаны разгляд у судзе адміністрацыйнай справы супраць Алега Воўчака, кіраўніка юрыдычнай службы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.

Нагадаем, 2 верасьня Алег Воўчак выяжджаў на канфэрэнцыю ў Нямеччыну. Падчас дагляду асабістага багажу на мяжы ў яго былі канфіскаваныя кнігі па маніторынгу прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 годзе. Паводле мытні, гэтыя кнігі “маглі прынесьці шкоду палітычным інтарэсам краіны”. Матэрыялы па справе былі накіраваны ў суд Кастрычніцкага раёна Менска.

Раней Алег Воўчак быў завочна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за гэтыя кнігі. Яго аштрафавалі на суму, эквівалентную 762 далярам ЗША.
XS
SM
MD
LG