Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Gazeta Wyborcza”: “Лукашэнка капітуляваў перад галадоўнікамі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Лукашэнка капітуляваў перад галадоўнікамі” – такі загаловак мае артыкул у “Gazecie Wyborczej”, якая піша пра дазвол гарадзенскіх уладаў на пабудову ў горадзе каталіцкага храму.

“Аляксандар Лукашэнка саступіў каталікам з Горадні, якія праз галадоўку, што была абвешчаная ў мінулую пятніцу, дамагаліся ад уладаў даўно абяцанага дазволу на будаўніцтва касьцёлу – прадстаўнікі аблвыканкаму ўручылі ім гэты дазвол у пісьмовым выглядзе”, - піша “Gazeta Wyborcza”.

Паводле штодзёньніка, “галадоўкі ў Беларусі апошнім часам з’яўляюцца адзіным эфэктыўным мэтадам націску на рэжым Лукашэнкі”. Тут газэта падае таксама прыклад галадоўкі менскіх пратэстантаў, якія такім чынам не аддалі ўладам будынак свайго храму.

Польскія газэты пішуць таксама пра выклік непрызнаванай беларускімі ўладамі старшыні СПБ Анжалікі Борыс у міліцыю, дзе пасьля допыту ў яе адабралі пашпарт.

На наступным тыдні спадарыня Борыс мелася ехаць разам з Аляксандрам Мілінкевічам у Страсбур на цырымонію ўручэньня экс-кандыдату на пасаду прэзыдэнта прэміі імя Андрэя Сахарава, аднак цяпер, як пішуць газэты, паездка Анжалікі Борыс у Францыю можа не адбыцца.
XS
SM
MD
LG