Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У перамовах пра кошт “Белтрансгазу” зрухаў няма


Радыё Свабода “У беларуска-расейскіх перамовах пра кошт «Белтрансгазу» пакуль руху наперад няма”. Пра гэта заявіў сёньня прэсавы сакратар «Газпрому» Сяргей Купрыянаў у эфіры радыё «Эхо Москвы». Ён падкрэсьліў, што «Газпром” мае намер прадаваць газ для Беларусі па цане каля 200 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Паводле прэсавага сакратара «Газпрома» кампанія мае намер уключыць у гэтую цану кошт акцый “Белтрансгаза” – перамовы вядуцца, але ў “Газпроме” іх пасьпяховасьць ацэньваюць невысока. Варта нагадаць, што на мінулым тыдні пасьля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам Ўладзімер Пуцін абвясьціў, што бакі дамовіліся прыняць ацэнку кошту «Белтрансгазу», дадзеную незалежным аўдытарам. 30 лістапада намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў агучыў гэтую ацэнку – тры з паловай мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG